У лякарнях Беларусі летась памерла амаль на 16 тысяч чалавек больш, чым у 2019-м

У лякарнях Беларусі летась памерла амаль на 16 тысяч чалавек больш, чым у 2019-м

У 2020 годзе ў стацыянарах Беларусі памерла на 15 987 чалавек больш, чым у 2019-м. Такія даныя апублікаваныя ў зборніку, які выдаў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскіх тэхналогій.

У 2019 годзе бальнічная лятальнасць была роўная 1,43% пры агульнай шпіталізацыі ў стацыянары 2 856 326 чалавек. Такім чынам, у 2019-м у лякарнях памерла 40 845 чалавек. А вось у 2020-м бальнічная лятальнасць склала 2,51% пры шпіталізацыі роўнай 2 264 242 — гэта 56 832 чалавек.  

Атрымліваецца, што бальнічная лятальнасць раней з году ў год павышалася няшмат — на некалькі дзесятых адсотка. А ў 2020-м вырасла больш чым на 1%.

Якраз у 2020-м Беларусь перажыла дзве хвалі COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі