У Лёзненскім раёне легкавік сутыкнуўся з прыпаркаванай фурай, ёсць ахвяра

У Лёзненскім раёне легкавік сутыкнуўся з прыпаркаванай фурай, ёсць ахвяра

У Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці легкавік сутыкнуўся з прыпаркаванай фурай. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ў панядзелак каля 16-й гадзіны. На аўтадарозе Р-21 "Віцебск — мяжа Расіі" вадзіцель Renault Megane ў нейкі момант не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго машына наляцела на прыпаркаваны справа грузавік.

У выніку ДТЗ загінуў 28-гадовы пасажыр легкавіка, 38-гадовы шпіталізаваны ў цяжкім стане. Траўмы атрымалі таксама 52-гадовы кіроўца Renault Megane і 26-гадовы пасажыр.

У Лёзненскім раёне легкавік сутыкнуўся з прыпаркаванай фурай, ёсць ахвяра
На месцы ДТЗ / @pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі