У магілёўскага арганізатара акцыі “Стоп-падатак” міліцыянты забралі ноўтбук
А на самаго Антона Касцова склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
Акрамя таго, стала вядома, што выдалена сацыяльная група “Вконтакте”, якая займалася анансаваннем чарговай акцыі пратэсту аўтамабілістаў супраць увядзення падатку на аўто. Яна мусіць адбыцца 27 снежня ў Магілёве.
Нагадаем, што 23-гадовы актывіст Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Антон Касцоў 24 снежня ўвечары прыйшоў у Кастрычніцкі РАЎС Магілёва для тлумачэнняў з нагоды арганізацыі акцыі “Стоп-падатак”. Пасля ў яго дома адбыўся ператрус, якім кіраваў сам начальнік Кастрычніцкага РАЎСа.
Адметна тое, што ў хлопца няма ўласнага аўтамабіля.