У Магілёве на вуліцы сярод ночы згарэла машына (фота)
У Магілёве сярод ночы на вуліцы загарэўся аўтамабіль. Здарэнне адбылося 2 верасня пасля 2.00 па вуліцы Крывуліна ў абласным цэнтры. У аўтамабіля “Аўдзі А8” 2003 года выпуску загарэўся маторны адсек.
Агонь знішчыў рухавік, пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё, закурыў салон машыны. Апроч таго, пажар перакінуўся на прыпаркаваны па суседстве “Мерсэдэс А-160” — у яго пашкоджаны багажнік, задняе шкло, бампер і лакафарбавае пакрыццё, перадае Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.
Прычына пажару высвятляецца.