У Магілёве пасля працяглай хваробы памёр журналіст Генадзь Суднік


Некалькі дзён таму журналіст адсвяткаваў сваё 70-годдзе. Яго не стала ў ноч з 23 на 24 жніўня.



Генадзь Суднік быў легендарнай асобай. На пачатку 1980-х ён ствараў Магілёўскую абласную студыю тэлебачання. Быў старшынёй абласнога камітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Падчас путчу ў Маскве выступіў з заявай, у якой асуджаў путчыстаў.



Суднік быў шчырым беларускім патрыётам. Ужо ў сталым узросце вывучыў беларускую мову і з тых часоў размаўляў выключна на ёй. Уваходзіў у праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў, рэдагаваў "Тыднёвік Магілёўскі", пасля спынення яго выхаду супрацоўнічаў з шэрагам незалежных СМІ.



Развітанне з Геннадзем Суднікам адбудзецца ў нядзелю, 25 жніўня. Месца і час удакладняецца.

Еўрарадыё выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім памерлага.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі