У Магілёве прайшлі ператрусы ў кватэрах анархістаў

У Магілёве прайшлі ператрусы ў кватэрах анархістаў

8 лютага ў Магілёве супрацоўнікі ГУБАЗіК прыйшлі з ператрусамі як мінімум у дзве кватэры ў Магілёве, дзе жывуць бацькі анархістаў, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Міліцыянты прыйшлі да бацькоў актывісткі анархісцкага руха Юліі, якая цяпер навучаецца ў Мінску. Яны распытвалі пра дзяўчыну і яе "дзейнасць". Міліцыянты спаслаліся на пастанову пракурора, у якой напісана пра магчымую датычнасць Юліі да псавання помніка Леніну. Здарэнне адбылося 22 красавіка 2017 года. Праўда, пры ператрусе міліцыянты нічога не забралі.

Зранку 9 лютага Юліі ўжо тэлефанавалі са Следчага камітэта і запрашалі на размову ў сувязі з гэтай справай. Таксама яе выклікалі да адміністрацыі навучальнай установы. Дзяўчына звязвае ператрус з затрыманнем, якое адбылося месяц таму ў Мінску. Тады на яе склалі пратакол за дробнае хуліганства. Суд разгледзеў яе справу і адправіў матэрыялы на дапрацоўку. 

Таксама вядома, што прайшоў ператрус у маці Цімафея Лускіна. Падставай для яго стала таксама псаванне помніка Леніну. Маці Цімафея заявілі, што ў панядзелак хлопец мусіць з’явіцца ў Следчы камітэт на допыт у якасці сведкі па гэтай справе. Сам хлопец кажа, што не мае дачынення да справы і не прылічвае сябе да анархістаў.

Праваабаронца Наста Лойка кажа, што падставай для ператрусу ў Лускіна стала тое, што хлопец размясціў у Інстаграме здымак на фоне помніка Леніну. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі