У Магілёве суд дазволіў рэгістраваць дзве арганізацыі на адным юрадрасе

У Магілёве суд дазволіў рэгістраваць дзве арганізацыі на адным юрадрасе

22 снежня суд у Магілёве задаволіў пазоў гарадской дабрачыннай арганізацыі “Водгук”, якая судзілася з Магілёўскім абласным упраўленнем юстыцый. Арганізацыя дамагалася, каб чыноўнікі зарэгістравалі змены ў Статуце арганізацыі, звязаныя са зменай юрыдычнага адрасу.

Як паведамляла Еўрарадыё, раней упраўленне юстыцыі адмовіла кіраўніцы "Водгуку" Яўгеніі Цюркінай, якая прасіла зарэгістраваць змены ў Статуце арганізацыі. Чыноўнікі спасылаліся на тое, што па гэтым адрасе ўжо зарэгістраваны “Магілёўскі праваабарончы цэнтр”, а існаванне дзвюх арганізацый на адным юрыдычным адрасе, нібыта, не дапускаецца.

У Магілёве суд дазволіў рэгістраваць дзве арганізацыі на адным юрадрасе

Дабрачынная арганізацыя "Водгук" апынулася пад пагрозай ліквідацыі

"Упраўленне юстыцыі, верагодна, лічыць, што наша краіна багатая і кожная грамадская арганізацыя мусіць мець уласнае памяшканне," ― кажа Краўчанка.

"Водгук" вырашыў абараняць свае правы ў судзе. Інтарэсы арганізацыі прадстаўляў праваабаронца Уладзімір Краўчанка. Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", Краўчанка прывёў тры аргументы. Першы: у арганізацый няма штатных супрацоўнікаў, якія штодня працуюць у офісе. Другі: грамадскія арганізацыі не такія багатыя, каб мець паасобку ўласныя памяшканні. Трэці: нідзе ў законе не прапісана, што варыянт суіснавання некалькіх арганізацый на адным юрыдычным адрасе не дазваляецца.

Суддзя Раманаў прыняў гэтыя аргументы да ўвагі і вынес рашэнне на карысць дабрачыннай арганізацыі.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі