У Магілёве ў актывіста БСДП Максіма Кавалёва прайшоў ператрус

У Магілёве ў актывіста БСДП Максіма Кавалёва прайшоў ператрус

4 мая а 17-й гадзіне кватэру актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Максіма Кавалёва з санкцыяй пракурора на ператрус наведалі двое міліцыянераў. На той момант там знаходзіўся толькі сябар Максіма Дзяніс Сідзін.

Ператрус працягваўся паўтары гадзіны. Міліцыянеры нічога падазронага не знайшлі і сышлі. Вось што распавёў Еўрарадыё Дзяніс Сідзін:

"Былі два ператрусы. Адзін прайшоў два тыдні таму. Тады яны прыйшлі без дакументаў і забралі мой ноутбук. Абяцалі аддаць праз два месяцы, але дагэтуль не вярнулі. На другі ператрус яны прыйшлі з дакументамі, але нічога не забралі".

Паміж ператрусамі Дзяніса Сідзіна выклікалі ў міліцыю, але ніякіх дакументаў падпісваць не давалі. Да сакавіка Максім Кавалёў уваходзіў у склад Цэнтральнага Камітэта БСДП (Грамада). Кавалёў і Сідзін звязваюць ператрус і ўвагу з боку міліцыянераў найперш са сваёй палітычнай актыўнасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі