У Магілёве вецер сарваў дах з завода, пацярпеў аўтамабіль (фота)
У Магілёве каля аўтарынку на Гомельскай шашы вецер сарваў дах з завода “Магілёўмэбля”. Частка канструкцыі ўпала на стаянку. На здымках, якія з’явіліся ў сацсетках, відаць, што адзін з прыпаркаваных легкавікоў атрымаў значныя пашкоджанні. Ці пацярпелі людзі, невядома.
Фота: vk.com/my.mogilev