У Магілёве зафарбавалі зручныя “зебры” на пераходах — людзі дэзарыентаваныя
У Магілёве пасля завяршэння Форуму рэгіёнаў вядуцца дзіўныя дарожныя працы: у цэнтры горада зафарбоўваюць чорнай фарбай “зебры” ў зручных для пераходу месцах. Так адбылося на вуліцы Камсамольскай і на вуліцы Болдзіна.
Разметка па-ранейшаму бачная, таму пешаходы не могуць зразумець, ці можна лічыць яе пазнакай пераходу, піша “Наша Ніва”.
Форум рэгіёнаў праходзіў у Магілёве 10-12 кастрычніка, на яго прыехала каля 2 тысяч дэлегатаў з Беларусі і Расіі, удзельнічалі ў ім і кіраўнікі дзвюх дзяржаў. Дзеля гэтага мерапрыемства завяршылі рамонт у абласным Палацы культуры, адрамантавалі дарогі і фасады будынкаў, аздобілі вуліцы кветкавымі кампазіцыямі, падсветкай і дэкаратыўнымі расцяжкамі. На час Форуму рэгіёнаў у цэнтры Магілёва арганізоўвалі рознага кшталту кірмашы і забаўляльныя праграмы.