У Магілёве затрымалі трох актывістаў, абвінаваціўшы ў непавазе да суда

У Магілёве затрымалі трох актывістаў, абвінаваціўшы ў непавазе да суда

У Магілёве затрымалі трох грамадскіх актывістаў — Аляксандра Хамратава, Дзмітрыя Здубнікава і Юрыя Гарбаценку. Яны прыйшлі ў суд Магілёўскага раёна, каб прыняць удзел у адкрытым судовым пасяджэнні па крымінальнай справе і праманіторыць працу суддзі.

Калі надыйшоў час разгляду справы, яны некалькі разоў папыталі ў суддзі, калі пачнецца пасяджэнне. На гэта суддзя Станіслаў Леўчанка спярша сказаў, што не ведае, а потым выклікаў на іх міліцыю. Дзве гадзіны затрыманыя былі ў судзе, а потым іх адвезлі ў РАУС Магілёўскага раёна.

Са словаў Здубнікава, у РАУСе іх трымаюць ужо некалькі гадзін. На усіх склалі пратаколы за непавагу да суда.

Раней Здубнікаў і Хамратаў неаднаразова пісалі скаргі на суддзю Леўчанку, а таксама на яго маці, якая з’яўляецца рэдактарам газеты “Вячэрні Магілёў”. Скаргі тычыліся, сярод іншага, разгалошвання інфармацыі пра грамадзяніна, які апынуўся трансвестытам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі