У Маладзечанскім раёне ў аварыю трапіла маршрутка
![Мікрааўтобус перакуліўся](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/0001.jpg.webp?itok=fr0S7MIQ)
Мікрааўтобус перакуліўся / t.me/minobl_uvd/
У аўторак каля 7-й гадзіны раніцы ў Маладзечанскім раёне ў аварыю трапіла маршрутка, якая ехала з Маладзечна ў Мінск. Здарэнне адбылося на 66-м кіламетры аўтадарогі Р-28.
Паводле папярэдняй афіцыйнай інфармацыі, 62-гадовы вадзіцель аўтамабіля Volkswagen Golf не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху (сведкі ж меркавалі, што кіроўца легкавіка заснуў за рулём). Там і адбылося сутыкненне з маршруткай (сустрэчным мікрааўтобусам Mercedes). Ад удару мікрааўтобус перакуліўся.
Як паведамляе абласная міліцыя, дваіх пасажыраў маршрутнага таксі завезлі ў бальніцу для агляду, астатнім аказалі меддапамогу на месцы. Па іншых звестках, 5 чалавек накіравалі ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы ў Маладзечне. У іх траўмы лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці. Тры чалавекі ад меддапамогі адмовіліся.
Маршруткі нярэдка трапляюць у ДТЗ. Папярэдні выпадак быў у нядзелю ў Шчучынскім раёне. Мікрааўтобус таксама перакуліўся.
![У Маладзечанскім раёне ў аварыю трапіла маршрутка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0002_2.jpg.webp?itok=mo7zVCm4)
![У Маладзечанскім раёне ў аварыю трапіла маршрутка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0003_2.jpg.webp?itok=PdE0iOc2)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.