У Маларыцкім раёне памежнікі толькі стральбой змаглі спыніць п'янага кіроўцу

У Маларыцкім раёне памежнікі толькі стральбой змаглі спыніць п'янага кіроўцу

У Маларыцкім раёне памежнікі толькі стральбой змаглі спыніць п'янага кіроўцу на Audi. Здарэнне адбылося ўначы 24 сакавіка. Легкавік рухаўся ў памежнай зоне. Кіроўца праігнараваў патрабаванні памежнікаў аб спыненні. Больш таго, ён паспрабаваў збіць вайскоўцаў і ўцячы. Каб спыніць зламысніка, памежнікі адкрылі агонь з табельнай зброі, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Калі мужчыну затрымалі, высветлілася, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. За непадпарадкаванне патрабаванню памежнага нараду падчас выканання службовых абавязкаў, кіроўцу пагражае штраф у памеры ад 2 да 50 базавых (ад 420 тысяч да 10,5 млн рублёў), альбо адміністрацыйны арышт. Але на гэтым праблемы для яго не скончацца. Далейшым разбіральніцтвам зоймецца Маларыцкі РАУС, куды перадалі затрыманага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі