У Малайзіі апазіцыя выйграла выбары ўпершыню за паўстагоддзя

У Малайзіі апазіцыя выйграла выбары ўпершыню за паўстагоддзя

У Малайзіі апазіцыя выйграла парламенцкія выбары ўпершыню за паўстагоддзя. Апазіцыйная кааліцыя "Альянс надзеі" на чале з 92-гадовым Махатхірам Махамадам атрымае больш за палову месцаў у парламенце, у якім 222 дэпутаты.

Махатхір Махамад — найстарэйшы абраны палітычны лідар у свеце. Ён — былы прэм'ер-міністр (у 1981 — 2003 гадах).

Правячая кааліцыя "Нацыянальны фронт" знаходзілася ля ўлады дзясяткі гадоў. Махамед паабяцаў не пераследаваць "фронтаўцаў" і аднавіць у краіне "вяршэнства закона".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі