У маскоўскім метро паліцыянт адстрэльваўся ад п'янага беларуса
Каб абараніцца ад дэбашыра, старшы сержант стрэліў з пісталета Макарава.
У ноч на 29 сакавіка ў маскоўскім метро адбыўся надзвычайны інцыдэнт. Як інфармуе baltinfo.ru, прыкладна ў 1.30 на станцыі метро "Кіеўская" супрацоўнікі паліцыі выявілі на платформе п'янага мужчыну. Паколькі метрапалітэн скончыў працу, яны прапанавалі невядомаму пакінуць падземку.
Аднак мужчына не пайшоў на вуліцу, а накінуўся на 44-гадовага старшага сержанта і стаў збіваць яго. Па словах паліцыянтаў, праваахоўнік з мэтай абароны стрэліў у нападніка з табельнага пісталета Макарава.
Як выявілася, нападнікам быў 30-гадовы грамадзянін Беларусі, раней судзімы. Яго шпіталізавалі з агнястрэльным раненнем левага сцягна. Трапіў у лякарню і паліцыянт. Яго стан лекары расцэньваюць як здавальняючы.
Паводле папярэдніх звестак, прымяненне зброі прызнанае законным.
Фота — trip-guide.ru