У Маскве кліент сэкс-шопа скраў гумовую жанчыну (відэа)
Але праваахоўнікі разлучылі яго з маўклівай сяброўкай.
У Маскве затрыманы мужчына, які скраў з крамы інтымных тавараў гумовую ляльку. Ён быў сталым пакупніком сэкс-шопа і прадаўцы добра яго ведалі, таму не чакалі ніякіх эксцэсаў.
У адну са жнівеньскіх начэй зламыснік прыйшоў у краму, паблукаў сярод паліцаў з таварамі для дарослых і пачаў вывучаць гумовых лялек. Адна з іх спадабалася злодзею. Ён падышоў да знаёмага прадаўца і завязаў з ім размову пра вартасці і недахопы “гумовай Зіны”. Пасля гэтага ён пайшоў да касы і зрабіў выгляд, што будзе плаціць за тавар, але нечакана кінуўся наўцёкі.
За мужчынам кінуўся адміністратар крамы, але затрымаць зламысніка не здолеў. Пазней яго вылічылі паліцыянты. З гумовай лялькай злодзею давялося развітацца. Пакуль яго адпусцілі пад падпіску аб нявыедзе, піша mk.ru
Фота: lady.ru