У Маскве памёр 40-гадовы актор з Беларусі, які граў у серыяле "СашаТаня"

Ягор Найдовіч

Ягор Найдовіч / Instagram, @naidovitch

Ва ўзросце 40 гадоў у Маскве памёр актор Ягор Найдовіч, які граў у серыялах "СашаТаня" і "Цяжкія падлеткі", пішуць расійскія СМІ. Па словах сяброў, у яго быў рак.

Ягор Найдовіч нарадзіўся ў 1980 годзе ў Эстоніі ў сям'і вайскоўца. Але большую частку жыцця ён правёў у Беларусі, у Мінску пачаў сваю акторскую кар'еру. Працаваў тэлежурналістам, сцэнарыстам і рэжысёрам на тэлебачанні, стаяў ля вытокаў мінскага тэатра "На балконе". У Маскву перабраўся ў канцы нулявых.

Дэбют Найдовіча як кінаактора адбыўся ў 2005 годзе ў беларускім серыяле "Тры талеры" паводле прыгодніцкай аповесці Андрэя Федарэнкі: там ён выконваў каскадзёрскія трукі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі