МУС: У мазырскай анархісткі пры ператрусе знайшлі два пісталеты

МУС: У мазырскай анархісткі пры ператрусе знайшлі два пісталеты

Падчас ператрусу ў 22-гадовай жыхаркі Мазыра міліцыянты канфіскавалі "элементы адзення, літаратуру і іншыя прадметы анархісцкага кірунку", паведамляецца на сайце МУС. Ператрус праводзілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) у рамках крымінальнай справы за хуліганства. 

Паведамляецца, што ў дзяўчыны выявілі электрашокер, два газавыя балончыкі, бронекамізэльку, трэніравальны гумовы нож і два пісталеты. Таксама ў рукі міліцыянтаў трапілі чорна-чырвоны сцяг і бандана, тры маскі з прарэзамі для вачэй, гучнагаварыцель і 20 брашураў з прапагандай анархісцкіх поглядаў. Дзяўчына адмовілася казаць пра паходжанне гэтых рэчаў. 

Паводле інфармацыі аператыўнікаў, мазырчанка з'яўляецца актыўнай удзельніцай анархісцкага руху. Аператыўнікі выйшлі на яе, калі шукалі, хто ў красавіку 2016 года закідаў білборды з сацыяльнай рэкламай лямпачкамі, напоўненымі фарбай. 

Па неафіцыйнай інфармацыі, адзін з пісталетаў пнеўматычны, іншы — страйкбольны. Пасля экспертызы іх, нібыта, вярнулі ўладальніцы. Яна, дарэчы, знаходзіцца на волі. Аднак МУС пра гэта прамаўчаў.

МУС: У мазырскай анархісткі пры ператрусе знайшлі два пісталеты

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі