У Мазырскім раёне быў начны ператрус у фермера, да якога прыязджаў Ціханоўскі
У Мазыры сілавікі затрымалі аўтара YouTube-канала "Мазыр для жыцця" Аляксандра Цуканава. Ён днямі толькі выйшаў на волю пасля 25 сутак арышту, якія правёў за кратамі за ўдзел у сустрэчы з відэаблогерам Сяргеем Ціханоўскім 3 траўня ў Мазыры. Затрыманы і сябра Цуканава Дзяніс Колас, паведамляе palesse.press.
У вёсцы Прудок Мазырскага раёна быў начны ператрус у фермера Аляксандра Вянгуры, да якога прыязджаў Ціханоўскі. Вянгура расказваў пра тое, як змагаецца з бюракратызмам, калі немагчыма вырашыць элементарныя праблемы. У яго гаспадарцы відэаблогер запісаў жартаўлівае "інтэрв'ю" з парсюкамі.
Як вядома, Сяргей Ціханоўскі затрыманы на дзесяць сутак пасля правакацыі ў Гродне. Была распачата крымінальная справа за гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў. На лецішчы маці Ціханоўскага, у яго гомельскай студыі прайшлі ператрусы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.