У Мазырскім раёне загінуў расіянін, які ехаў на самаробным матацыкле
У Мазырскім раёне загінуў расіянін, які ехаў на самаробным матацыкле. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 5 чэрвеня ў пасёлку Крынічны. Як паведамляе прэс-служба МУС Беларусі, пасля ўдару аб бардзюр, матацыкл выехаў за межы праезнай часткі і ўдарыўся ў дрэва. Мужчына памёр на месцы.
Адзначаецца, што грамадзянін Расіі жыў у вёсцы Гурыны, меў від на жыхарства, нідзе не працаваў. Матацыклам ён кіраваў без пасведчання кіроўцы. Загінуламу было 27 гадоў.