У Мазыры “дармаед” скраў каля крамы “хлебавозку” і паехаў у педуніверсітэт

У Мазыры “дармаед” скраў каля крамы “хлебавозку” і паехаў у педуніверсітэт

У Мазыры мужчына скраў каля крамы “хлебавозку” прадпрыемства “Гомельхлебпрам”. Здарэнне адбылося апоўдні 13 чэрвеня. Зламыснік скарыстаўся тым, што кіроўца Мазырскага хлебазавода адышоў на нейкі час і пакінуў незачыненымі дзверы кабіны і ключ у замку запальвання. Праз некалькі гадзін аўтамабіль ГАЗ знайшлі каля Мазырскага педуніверсітэта. Машына была ў тэхнічна спраўным стане.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, міліцыя знайшла зламысніка. Ім аказаўся 30-гадовы мясцовы жыхар, які нідзе не працуе. Яго затрымалі, распачатая крымінальная справа, артыкул — “выкраданне транспартнага сродку” (ч. 1 арт. 214 КК).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі