У Мазыры на паштальёна напаў пітбуль
У Мазыры на паштальёна напаў пітбуль. Жанчына прынесла ліст у прыватны дом, адчыніла брамку і ў гэты момант на яе напаў адзін з двух пітбуляў, што ахоўвалі падворак. Гаспадара дома ў той момант дома не было.
Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", сабака пакусаў паштальёна. На яе крыкі прыбеглі жыхары суседніх дамоў і адагналі сабаку, выклікалі хуткую дапамогу. Жанчына правяла ў бальніцы два тыдні і лячэнне яшчэ працягваецца. Крымінальную справу не распачыналі. Сям'я пацярпелай збіраецца падаць у суд, каб атрымаць кампенсацыю за маральныя страты.
Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна пітбуль напаў на цяжарную жанчыну ў Баранавіцкім раёне. Ёй давялося ампутаваць абедзьве рукі.