У Мазыры назіраўся смог і адчуваўся пах гару
У Мазыры назіралася густая заслона дыму і адчуваўся пах гару. Як паведамляе тэлеканал “Мазыр”, прычынай сталі пажары сухой травы і расліннасці ў раёне, пажары на тарфяніках у суседніх Жыткавіцкім і Хойніцкім раёнах, адсутнасць ветру і ападкаў.
Метэаролагі заяўляюць, што паводле апошніх звестак перавышэння нормаў па колькасці цвёрдых часцінак дробнадысперснай фракцыі ў паветры не было. Паветра на аналіз бралі і 19 кастрычніка, аднак вынікаў пробаў пакуль няма.