У Мазыры зрабілі незвычайную інсталяцыю са зброі

У Мазыры зрабілі незвычайную інсталяцыю са зброі

У Мазыры зрабілі незвычайную інсталяцыю з элементаў зброі і ўзбраення часоў Вялікай Айчыннай вайны. Яе пабачыў участковы міліцыянер, які прыехаў на выклік на сямейны скандал. У міліцыю патэлефанавала мясцовая жыхарка, якая паскардзілася на агрэсіўныя паводзіны свайго сужыцеля.

43-гадовы мужчына патлумачыў, што створ стрэльбы, яе затвор, ручную гранату, патроны, каску ды іншае знайшоў каля дзесяці гадоў таму на прысядзібным участку каля станцыі Галевіцы Калінкавіцкага раёна. І стварыў з гэтага арсенала своеасаблівы "твор мастацтва". Між іншым, ён адпілаваў частку гранаты, для таго, каб яе было больш зручна замацаваць.

Боепрыпасы аддалі на экспертызу. Мясцовая міліцыя праводзіць праверку, інфармуе прэс-служба гомельскай міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі