У метро Мюнхена група мігрантаў напала на пенсіянераў

У метро Мюнхена група мігрантаў напала на пенсіянераў

У метро Мюнхена група мігрантаў напала на двух пенсіянераў. Як відаць на відэа, маладыя людзі трымаюць аднаго пенсіянера за руку і абражаюць яго. Другога пенсіянера схапілі за шыю і пагражалі.

Аўтар відэа напісаў у Facebook, што перад гэтым інцыдэнтам адзін з мігрантаў заляцаўся да жанчыны, але яна яго адштурхнула. Пасля гэтага мужчына ўдарыў рукой у шкло вагона. Пенсіянеры зрабілі заўвагу і на іх напалі. Паліцыя расследуе гэтае здарэнне.

Нагадаем, жыхары Нямеччыны ўсё часцей выказваюць незадавальненне палітыкай уладаў, якія губляюць кантроль над сітуацыяй з мігрантамі, што летась масава прыязджалі ў краіну. У навагоднюю ноч у Кёльне натоўпы мігрантаў нападалі на жанчын.