У Мінабароны Расіі расказалі, што адбываецца на другім этапе ядзерных вучэнняў

У вучэннях задзейнічаны і караблі ВМФ РФ

У вучэннях задзейнічаны і караблі ВМФ РФ / @mod_russia

У Мінабароны Расіі расказалі некаторыя падрабязнасці другога этапа вучэнняў нестратэгічных ядзерных сіл. Раней паведамлялася, што на гэтым этапе павінныя быць задзейнічаныя і беларускія вайскоўцы.

У рамках другога этапа "асабісты склад ракетнага злучэння Ленінградскай ваеннай акругі адпрацоўвае вучэбна-баявыя задачы атрымання спецыяльных навучальных боепрыпасаў для аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу "Іскандэр-М", рыштунку імі ракет-носьбітаў і скрытнага вылучэння ў прызначаны пазіцыйны раён для падрыхтоўкі да правядзення ракетных пускаў", — распавялі ў расійскім Мінабароны.

Акрамя таго, у рамках гэтага этапа экіпажы караблі Ваенна-Марскога Флота, якія задзейнічаны ў вучэннях, абсталююць крылатыя ракеты вучэбнымі спецыяльнымі баявымі часцямі і выйдуць у назначаныя раёны патрулявання.

Аб задачах, якія будуць вырашаць беларускія вайскоўцы падчас гэтага этапу, у расійскім Мінабароны не ўдакладнілі. Беларускае міністэрства абароны таксама пра гэта пакуль не паведамляе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі