У Мінаховы здароўя расказалі пра тысячы пацярпелых ад кляшчоў дзяцей

Сёлета першыя кляшчы з'явіліся вельмі рана

Сёлета першыя кляшчы з'явіліся вельмі рана / Euroradio

У Мінаховы здароўя расказалі пра больш за 6,6 тысячы пацярпелых ад кляшчоў беларусаў (сярод іх — 2,5 тысячы дзяцей) у студзені-траўні 2024-га. Найбольш іх у Гродзенскай, Брэсцкай абласцях і ў Мінску. Каля 44% выпадкаў прыпадае на лясы, каля 35% — на лецішчы, сельскую мясцовасць, 12% — на тэрыторыі населеных месцаў і зон адпачынку. Некаторыя пацярпелыя траплялі ў рэанімацыю.

Пры лабараторным даследаванні кляшчоў іх інфіцыраванасць барэліямі складала каля 25%, а вірусам клешчавога энцэфаліту — каля 0,7% станоўчых пробаў ад агульнай колькасці лабараторна даследаваных. 

Сёлета паказчык колькасці кляшчоў у 1,6 раза перавысіў паказчык за аналагічны перыяд 2023-га. Гэтаму спрыяла ранняя вясна і высокія тэмпературы атмасфернага паветра.

Медыкі заклікаюць быць пільнымі, пры выяўленні кляшча неадкладна самастойна выдаліць ​​яго з цела (і адправіць на даследаванне ў лабараторыю) ці звярнуцца ў бліжэйшую арганізацыю аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі