У Мінгарвыканкаме заявілі, што ў сталіцы не засталося прыватных дзіцячых садкоў
Прыватныя дзіцячыя садкі "зачысцілі" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Мінгарвыканкаме заявілі, што ў сталіцы не засталося прыватных дзіцячых садкоў, паведамляе minsknews.by. Намесніца старшыні камітэта па адукацыі Людміла Барысенка кажа, што "на жаль, яны не змаглі выканаць ліцэнзійныя патрабаванні". І дадае: "Дзяржаўныя дашкольныя ўстановы цалкам задавальняюць запыты бацькоў".
Таксама ў сталіцы "разабраліся" і з прыватнымі школамі. Ліцэнзію змаглі атрымаць толькі тры такія ўстановы адукацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.