У Мінск ляціць другі “васільковы” Boeing кампаніі “Белавія” (фота)
У Мінск ляціць другі “васільковы” Boeing кампаніі “Белавія”. Як паведаміў на старонцы ў Фэйсбуку намеснік генеральнага дырэктара кампаніі Ігар Чаргінец, самалёт прызямліўся на дазапраўку ў Ісландыі і сёння ўвечары будзе ў Беларусі.
Да перагону ў Мінск самалёт у новай ліўрэі прайшоў выпрабаванні ў ваколіцах амерыканскага Сіэтла.
Першы Boeing 737-800 прыбыў у Беларусь у сярэдзіне жніўня. Трэці лайнер чакаюць у канцы снежня.