У Мінск на запрашэнне АБСЕ прыехаў спецдакладчык па Беларусі Міклаш Харашці

У Мінск на запрашэнне АБСЕ прыехаў спецдакладчык па Беларусі Міклаш Харашці

У Мінск на запрашэнне АБСЕ прыехаў спецдакладчык па Беларусі Міклаш Харашці. Ён возьме ўдзел у 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая 5 ліпеня адкрыецца ў беларускай сталіцы, інфармуе праваабарончы сайт spring96.org.

Харашці з 2012 года з’яўляецца спецыяльным дакладчыкам па пытанні аб становішчы з правамі чалавека ў нашай краіне Савета па правах чалавека ААН. Улады Беларусі яго мандат не прызнаюць, са спецдакладчыкам не супрацоўнічаюць. Адпаведна без дазволу ўладаў Міклаш Харашці ў якасці спецдакладчыка не мог наведаць Беларусь. Па прыездзе ў Мінск міжнародны эксперт выказаў з гэтай нагоды шкадаванне. Аднак адзначыў, што зможа агучыць сваю пазіцыю адносна сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі "на паралельным мерапрыемстве” падчас сесіі ПА АБСЕ. Харашці спадзяецца, што прыезд у Беларусь можа стаць першым крокам на шляху да прызнання афіцыйным Мінскам яго мандата як спецдакладчыка ААН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі