У Мінск прыляціць адзін з самых дарагіх самалётаў у свеце
JetPhotos.com
Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва прыляціць у Мінск з афіцыйным візітам 16 студзеня. З Масквы ў беларускую сталіцу яго даставіць адзін з самых дарагіх самалётаў у свеце – Boeing 787-8 Dreamliner (бартавы нумар 2-DEER). Кошт паветранага судна з усім люксавым "начыннем" складае больш за 320 мільёнаў долараў, а гадзіна толькі арэнды самалёта без уліку паліва і інш. каштуе каля 75 тысяч долараў.
Абслугоўвае унікальны Dreamliner кітайскі аператар Deer Jet. Самалёт змяшчае да 40 пасажыраў. Там ёсць лаунж-зона на 16 пасажыраў і 18 адкідальных крэслаў у задняй частцы. А разыначка "Боінга" — шыкоўная спальня з шырокім ложкам і душавой кабінай.
Зімбабвэ, атрымаўшы незалежнасць у 1980-я, ўваходзіла ў лік найбольш эканамічна развітых краін на сваём кантыненце. Зараз — да ліку найбольш бедных дзяржаў свету.