У Мінск прыязджае спецдакладчык ПАСЕ
Ён сустрэнецца з прадстаўнікамі ўладаў і апазіцыі.
25 лютага ў Мінск з афіцыйным візітам прыбудзе спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні. Падчас свайго візіту італьянскі парламентарый плануе сустрэцца з прадстаўнікамі ўладных структураў і беларускай апазыцыі.
Мяркуецца, што Рыгоні будзе згадваць пытаньні, зьвязаныя з палітвязьнямі, правамі чалавека і свабодай СМІ. Папярэднюю справаздачу пра вынікі візіту ў Беларусь Рыгоні падасць 18 сакавіка палітычнаму камітэту Парламенцкай Асамблеі, перадае Радыё "Свабода".
Нагадаем, што на гэтым тыдні нашу краіну таксама наведала намесніца генсакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельга Марыя Шмід. 24 лютага яна сустракалася з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем.
Лукашэнка лічыць адносіны між Беларуссю і ЕС не такімі туманнымі, як раней
Фота — bymedia.net