У мінскай краме абвалілася столь, загінуў чалавек
Здарэнне адбылося ўдзень у пятніцу.
Як паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у скляпенні крамы на праспекце Ракасоўскага, 119 дэмантавалі халадзільныя камеры. Падчас работ нечакана абвалілася аздабленне столі. Пад абвалам апынуўся 50-гадовы рабочы. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.