У мінскай Малінаўцы без цяпла засталіся больш за 160 дамоў, садкі і школы
Мінская Малінаўка засталася на сёння без цяпла / pixabay.com
14 лістапада ў мінскім мікрараёне Малінаўка без ацяплення і гарачай вады засталіся 164 жылыя дамы, трынаццаць дзіцячых садкоў, шэсць сярэдніх школ і дзве паліклінікі. Яны адключаныя ў сувязі з планавым рамонтам, паведамляе "Мінскэнерга".
Паводле звестак ведамства, адбываецца замена сільфоннага кампенсатара на трубаправодзе дыяметрам 1000 мм цеплавой магістралі №59.
Цяпло і гарачую ваду адключылі на вуліцах Рафіева, Ясеніна, Громава, Слабадской, Бялецкага, праспектах Любімава і газеты "Звязда".
Мяркуецца, што цяпло і гарачая вада ў дамы мінчукоў вернуцца сёння каля 24:00.
Чаму рамонт з адключэннем цяпла і вады быў запланаваны на сярэдзіну лістапада, а не на цёплую пару года, не ўдакладняецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.