У мінскай Малінаўцы мінчанін задушыў знаёмую і скончыў жыццё самагубствам

viverdemedicina.com.br
viverdemedicina.com.br

У нядзелю ўвечары (15 верасня) 59-гадовы мужчына задушыў знаёмую ў адной з кватэр дома на вуліцы Рафіева ў мінскім мікрараёне Малінаўка. Жанчыне было 46 гадоў. Пасля таго, што здарылася, забойца адправіў паведамленне родным і скончыў жыццё самагубствам.

Блізкія мужчыны патэлефанавалі ў міліцыю. Калі яна прыехала на месца здарэння, у кватэры было ўжо два трупы. Следчыя агледзелі кватэру, пагаварылі са сведкамі.

У Следчым камітэце паведамляюць, што расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі