У мінскім ГЗЦ Green раніцай спрацавала пажарная сігналізацыя

У ГЗЦ Green працавала пажарная сігналізацыя​ / twitter.com/112MINSK
У ГЗЦ Green працавала пажарная сігналізацыя​ / twitter.com/112MINSK

Надзвычайная сітуацыя адбылася раніцай у мінскім ГЗЦ Green на вуліцы Прытыцкага. Сюды прыязджалі выратавальнікі, таму што спрацавала пажарная сігналізацыя.

На месцы ратавальнікі высветлілі, што крыніцай дыму былі гаручыя адклады ў венткаробе электрапечкі. Адклады тлелі.

У МНС падкрэслілі, што з моманту паведамлення аб НС да ліквідацыі прайшло крыху больш за 10 хвілін.

Ніхто не пацярпеў. Эвакуацыя людзей таксама не спатрэбілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі