У Мінсктрансе патлумачылі, як цяпер будуць штрафаваць “зайцаў”

У Мінсктрансе патлумачылі, як цяпер будуць штрафаваць “зайцаў”

У Мінсктрансе патлумачылі, як цяпер будуць штрафаваць “зайцаў” у грамадскім транспарце. З 31 студзеня пакаранне за безбілетны праезд можа быць розным — ад 12,25 да 24,5 рубля штрафу (раней для ўсіх быў аднолькавы штраф — 0,5 базавай велічыні, 12,25 рубля). Напярэдадні Еўрарадыё спрабавала даведацца нешта пра змены, але ў Мінсктрансе не былі гатовыя патлумачыць, ад чаго будзе залежаць памер штрафу.

У другой палове дня 31 студзеня тлумачэнне з’явілася на сайце Мінсктранса. Усё вельмі проста. Калі злоўлены “заяц” прызнаў сваю віну і выказаў згоду заплаціць штраф, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні не складаецца. Кантралёры выносяць пастанову аб накладанні адміністрацыйнага спагнання і штрафуюць на мінімальную суму. Безбілетнік яе можа заплаціць на месцы ці пазней на працягу месяца. Калі ж ён не заплаціць яго своечасова, памер штрафу павялічваецца на дзве базавыя велічыні і да 12,25 рубля “заяц” мусіць дадаць яшчэ 49 рублёў, агулам — больш за 60 рублёў.

Калі злоўлены ў грамадскім транспарце безбілетнік віны не прызнае і штраф плаціць не хоча, у яго адносінах складаюць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Яму пагражае штраф у памеры ад 0,5 да 1 базавай велічыні (ад 12,25 да 24,5 рубля). Яго трэба будзе заплаціць на працягу месяца.

У Мінсктрансе патлумачылі, як цяпер будуць штрафаваць “зайцаў”
Фота: minsktrans.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі