У Мінску 6 тысяч раварыстаў адкрылі веласезон (фота)

У Мінску 6 тысяч раварыстаў адкрылі веласезон (фота)

30 красавіка ў Мінску ўжо ў другі раз прайшоў велапарад “Viva, ровар”. Калі ў мінулагоднім заездзе ўдзельнічала каля 3 тысяч чалавек, то сёння адкрываць веласезон на стартавую пляцоўку ў парку Перамогі прыехала не меней за 6 тысяч раварыстаў.

Маршрут таксама стаў ўдвая даўжэйшым — ад стэлы да “Мінск-Арэны” па праспекце Пераможцаў (гэтым разам ехаць па праезнай частцы міліцыя не перашкаджала, а, наадварот, на гадзіну перакрыла аўтамабільны рух) і назад, у парк Перамогі, дзе усе жадаючыя маглі працягнуць святкаваць адкрыццё сезона.

Шмат хто з удзельнікаў велапараду прыехаў у карнавальных касцюмах — ад Супермарыё да савецкай ваеннай формы часоў Другой Сусветнай.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі