У Мінску анархістаў затрымалі на працоўным месцы

У Мінску анархістаў затрымалі на працоўным месцы

6 жніўня ў Мінску затрымалі анархістаў Мікіту Селівоніка і Уладзіслава Абазовіка. Пра гэта распавяла каардынатарка кампаніі Dissident.by Марына Касінерава.

Паведамляецца, што па кожнага з іх прыехала група АМАПу. Маладыя людзі былі на працы і паспелі распавесці пра сваё затрыманне. Селівоніка адвезлі ў Ленінскае РУУС, а Абазовіка — у Маскоўскае РУУС.

Касінерава ўдакладніла, што Абазовік працуе ў "Кірмашы", Селівонік — у краме "Санта“ ў Серабранцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі