У Мінску на адну арэндную кватэру прэтэндуюць каля 300 сем'яў

У Мінску на адну арэндную кватэру прэтэндуюць каля 300 сем'яў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў. Такую лічбу назваў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Аўраменка, перадае БЕЛТА.

З 2012 года ў Мінску пабудаваныя сем арэндных дамоў на 770 кватэр агульнай плошчай больш за 46 тысяч квадратных метраў. З іх заселеныя пяць дамоў. Яшчэ два дамы па вул. Астрожскіх, 8 і 10, плануецца засяліць на гэтым тыдні.

Кошт арэнды аднапакаёвай кватэры ў Мінску складае ад 765 тыс. да 2,3 млн рублёў. За арэнду двухпакаёвай давядзецца заплаціць ад 1 млн да 3,2 млн рублёў, а трохпакаёвай — ад 1,3 млн да 3,9 млн рублёў.

На сёння ў сталіцы налічваецца 5248 кватэр камерцыйнага выкарыстання. Згодна з заканадаўствам, 60% арэндных жылых памяшканняў вылучаюць для агульнагарадской чаргі (у ёй стаяць больш за 225 тысяч сем'яў), 10% — для вайскоўцаў, 30% - для асоб, якія маюць першачарговае права на прадастаўленне такога жылля (суддзі, пракурорскія работнікі, маладыя спецыялісты, якія навучаюцца за кошт дзяржбюджэту і накіраваныя на працу ў дзяржаўныя арганізацыі).

Фота: grodnonews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі