У Мінску на прадпрыемстве "Крыён" працавалі сапёры

У Мінску на прадпрыемстве "Крыён" працавалі сапёры

У Мінску на прадпрыемстве "Крыён" (вул. Сярова, 8) працавалі сапёры. Як паведамляе сталічная міліцыя, правяралася паведамленне пра закладзенае на ім выбуховае прыстасаванне. Яно прыйшло а 6-й гадзіне раніцы на электронную пошту "Крыёна". На месца прыбылі міліцыя, сапёры. На прадпрыемстве правялі эвакуацыю. Але нічога небяспечнага не знайшлі.

"Крыён" — спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску прадуктаў падзелу паветра: кіслароду, азоту як у вадкім, так і ў газападобным стане, а таксама харчовых, тэхнічных газавых сумесяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі