У Мінску на прадпрыемстве траўмы атрымалі трое рабочых (фота)
У Мінску на адным з прадпрыемстваў ААТ “МАПІД” траўмы на вытворчасці атрымалі трое рабочых: двое мужчын і жанчына. Здарэнне адбылося 22 траўня. Праверку праводзіць упраўленне Следчага камітэта.
Як піша ў Facebook афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч, рабочыя праводзілі працы з корабам для фармавання пліт, калі адбылося ўзгаранне лятучай вадкасці. Але гэта толькі папярэдняя інфармацыя. Следчыя апытваюць работнікаў прадпрыемства, вывучаюць дакументацыю, прызначаныя экспертызы. Пацярпелыя шпіталізаваныя.
Фота: sudexpert.gov.by