У Мінску на сонцы да +48 — фотафакт
Пасля прыемнага і прахалоднага лета ў Беларусь прыйшла спёка.
У Мінск прыйшла анамальная спёка напрыканцы лета: на сераду 5 жніўня перадаюць да 32 градусаў, але гэта не мяжа. На канец тыдня ў Мінску прагназуюць да 34 градусаў.
Праўда, тэмпература на сонцы вельмі адрозніваецца ад прагнознай. Так, градуснік на акне Еўрарадыё ў цэнтры сталіцы нагрэўся да +47...+48 градусаў.
Прэс-сакратар мінскага МНС Віталь Дэмбоўскі выклаў у сацсетках здымак градусніка ў сваім аўто, які паказваў +40.
Спёка працягнецца як мінімум тыдзень.
Моя машина конечно не гидрометеоцентр, но все-таки... pic.twitter.com/nSK3y0jccT
— МЧС Минск (@112MINSK) 5 августа 2015