У Мінску наладзілі спаборніцтвы сярод майстроў "ямачнага рамонту"
Паказальны "ямачны рамонт"
У Мінску наладзілі спаборніцтвы сярод майстроў "ямачнага рамонту". Для атрымання выдатных вынікаў патрэбна была не толькі якасць работ, але і хуткасць — прысутнічаў суддзя з секундамерам.
Як піша minsknews.by, 30 траўня ў "Гаррамаўтадары" прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства "Мінскі майстар-2024" сярод работнікаў дарожных службаў сталіцы. Сярод яго ўдзельнікаў былі і асфальтабетоншчыкі. Сярод іх перамог Павел Мысін з "Рэмаўтадара Першамайскага раёна".
За спаборніцтвамі назіраў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун. Ён прапанаваў "перанесці [конкурс] на гарадскія пляцоўкі, каб бачылі гараджане".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.