У Мінску норму спажывання вады зрэжуць у чатыры разы: каго гэта закране
pexels.com
Мінскводаканал плануе паменшыць норму спажывання вады ў чатыры разы. Такая прапанова прагучала на гарадскім Савеце па развіцці прадпрымальніцтва. Нібыта старыя нарматывы 2003 года састарэлі, не дакладныя і патрабуюць карэкціроўкі.
"Такі аб'ём H2O службам папросту не патрэбны: на ўзбраенні — сучаснае эканамічнае абсталяванне. Таму на працу папраўкі не паўплываюць ", — паведамляе тэлеканал "СТБ".
Аказалася, што гэта тычыцца толькі уборкі і абслугоўвання жылога фонду. Да новых лімітаў прыйдзецца прывыкаць камунальнікам, а не жыхарам.
Як распавёў агенцтву "Мінск-Навіны" начальнік Цэнтра па разліку са спажыўцамі "Вадазбыт" Мінскводаканала Васіль Ананіч, з новымі нормамі знізяцца налічэнні для суб'ектаў гаспадарання:
"Для суб'ектаў гаспадарання гадавыя налічэння за ваду будуць зменшаны прыкладна на 620 тысяч рублёў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.