У Мінску пачалася пракладка яшчэ аднаго тунэлю метро
Тунэлепраходчы механізаваны шчыт "Алеся" пачаў пракладваць тунэль ад будучай станцыі метро "Вакзальная" да станцыі "Кавальская Слабада", паведамляе БЕЛТА.
Праходка папярэдняга тунэлю — ад станцыі "Вакзальнай" да "Юбілейнай плошчы" — закончылася напрыканцы сакавіка.
Трэцяя лінія Мінскага метрапалітэна (Зялёналужская) працягнецца на 17,2 км і будзе налічваць 14 станцый. Яна злучыць паўднёвыя і паўночныя раёны сталіцы з цэнтрам.
Цяпер на трэцяй лініі метро ідуць работы па будаўніцтве першых чатырох станцый — "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Юбілейная плошча", "Плошча Багушэвіча".