У Мінску падаражэе праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце
У Мінску падаражэе праезд у гарадскім і прыгарадным грамадскім транспарце. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам. Моц яно набудзе праз пяць дзён.
Адна паездка падаражэе на 10 капеек. Квіток на праезд у наземным транспарце будзе каштаваць 85 капеек, жэтон на метро — 90 капеек. За квіток на паездку ў экспрэс-аўтобусе давядзецца аддаць 1 рубель.
Як паведамлялася раней, на мінулым тыдні паднялі цэны на праезд у рэгіёнах. Там талончыкі таксама падаражэлі на 10 капеек.
Таксама ў Мінску вырастуць гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя паездкі. На звычайных маршрутах тарыф за 1 км будзе роўны 10 капейкам (цяпер 9 капеек).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.