У Мінску памёр украінскі журналіст
Юрыю Валошыну было 79 гадоў.
Як паведамляе УНІАН, у беларускай сталіцы ўкраінскі журналіст жыў на працягу дваццаці гадоў. Ён быў уласным карэспандэнтам Нацыянальнай радыёкампаніі Украіны ў Беларусі. Да таго супрацоўнічаў з беларускімі СМІ, быў вядомым спартовым аглядальнікам.
Юрый Валошын памёр пасля цяжкай хваробы ў ноч на 19 жніўня.
Фота — ctv.by