У Мінску пільныя грамадзяне затрымалі п'яную жанчыну на аўтамабілі
У Мінску пільныя грамадзяне затрымалі п'яную жанчыну на аўтамабілі. Здарэнне адбылося позна ўвечары 7 лістапада ў Курасоўшчыне. Як паведаміла агенцтву "Мінск-навіны" старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Вікторыя Царук, праваахоўнікі атрымалі інфармацыю, што кіроўцу "Мазды" з прыкметамі алкагольнага ап'янення грамадзяне затрымалі на вуліцы Казінца. Яна аказвала актыўнае супраціўленне.
Калі прыехалі супрацоўнікі ДАІ, двое мужчын утрымлівалі жанчыну. Яны распавялі, што заўважылі, як аўтамабіль, які рухаўся на высокай хуткасці, заехаў на тратуар, пасля паехаў па зялёнай зоне, і зноў апынуўся на праезнай частцы. Мужчыны паехалі на аўтамабілі за "Маздай". Калі легкавік спыніўся, яны падбеглі да яго, адкрылі дзверы кіроўцы і пабачылі за рулём маладую жанчыну. Ім падалося, што яна п'яная. Жанчына нецэнзурна лаялася і спрабавала біць мужчын. Аднаму з іх яна парвала куртку.
Даішнікі затрымалі 27-гадовую жанчыну. Медасведчанне выявіла ў яе 0,8 праміле алкаголя. Дарэчы, у яе не было вадзіцельскага пасведчання. У адносінах жанчыны склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Мужчыны, якія затрымалі п'яную кіроўцу, напісалі заяву ў міліцыю, яны хочуць спагнаць з яе нанесеныя матэрыяльныя страты.