У Мінску праходзіць чарговая сустрэча групы па Украіне

У Мінску праходзіць чарговая сустрэча групы па Украіне

У Мінску зноў сустракаюцца ўсе падгрупы трохбаковай кантактнай групы па Украіне: па палітычных, гуманітарных, эканамічных пытаннях, а таксама па пытаннях бяспекі. Як паведамляе МЗС Беларусі ў сваім твітары, паседжанні праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Пасля працы ў падгрупах у другой палове дня ў “Прэзідэнт-гатэлі” павінна адбыцца сустрэча самой кантактнай групы.  

Адным з асноўных пытанняў застаецца ўзгадненне дакумента аб адводзе ўзбраенняў калібрам меней за 100 міліметраў на Данбасе. На папярэдняй сустрэчы кантактнай групы, якая адбылася 26 жніўня, дакумент не ўзгаднілі, хоць і абмяркоўвалі яго цягам двух дзён.

Тым часам у зоне баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны адбываецца перамір’е. Бакі канфлікту, а таксама назіральнікі АБСЕ канстатуюць датрыманне дамоўленасці з 1 верасня, хоць спарадычныя сутычкі адбываюцца штодня.

Фота: vesti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі